Транссусветнае радыё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Транссусветнае радыё (англ.: Trans World Radio) — найвялікшая пратэстанцкая радыёвяшчальная сетка ў свеце[1]. Праграмы Транссусветнага радыё гучаць на больш за 200 мовах у 160 краінах.
Remove ads
Гісторыя
У 1954 годзе[2] з Танжэра, горада ў Марока, пачалі транслявацца першыя хрысціянскія перадачы. У 1959 годзе з-за нацыяналізацыі радыёстанцыі ісламскім урадам вяшчанне спынілася, і з пачатку 1960-х гадоў працягнулася на хвалях Радыё Монтэ-Карла, перамовы з якім Пол Фрыд, заснавальнік радыё, вёў з 1957 года. Радыё перамясцілася ў Манака.
З 1990 года[3] радыё пачало вяшчаць у Расіі і СНД. У 1991 годзе з прапаведнікаў розных цэркваў Беларусі быў створаны ўстаноўчы камітэт, пазней названы Беларускай рэдакцыяй Транссусветнага Радыё. Рэдакцыя была зарэгістравана ў дзяржаўных установах Рэспублікі Беларусь у сакавіку 1992 года і стала першым афіцыйным сродкам масавай інфармацыі Транссусветнага радыё на тэрыторыі краін СНД.
Remove ads
Зноскі
- http://www.twrradio.ru/index.php?id=16 Архівавана 19 красавіка 2010.
- ТСР у Расіі Архівавана 16 сакавіка 2016.
- http://twrradio.ru/?id=21 Архівавана 11 студзеня 2010.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads