Трапані (правінцыя)
правінцыя ў рэгіёне Сіцылія, Італія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тра́пані (італ.: Provincia di Trapani) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Сіцылія. Мяжуе з правінцыямі Палерма і Агрыджэнта. Знаходзіцца на паўночным захадзе вострава Сіцылія і Эгадскіх астравах. Мае працяглую берагавую лінію, якая абмываецца Тырэнскім морам.
5 мая 1860 года Джузэпэ Гарыбальдзі разам з 1200 добраахвотнікамі высадзіўся ў порце Марсалы ў Трапані, з чаго і пачалося аб’яднанне Італіі, якое прывяло да ўзнікнення адзінай Італіі новага часу.
Remove ads
Эканоміка
Гістарычна правінцыя была вядома здабычай солі, рыбалоўствам, пасля — рыбакансервавай прамысловасцю. Як і ўсюды на поўдні Італіі, асновай эканомікі была сельская гаспадарка. У сучаснай эканоміцы мае значэнне турызм і банкаўская справа. У горадзе Марсала развіта вінаробства, мукамольная і макаронная вытворчасць, апрацоўка кары коркавага дрэва.
У Трапані знаходзіцца невялікі аэрапорт Вінчэнца Флорыа Трапані—Бірджы — грамадзянскі, але выкарыстоўваецца таксама і для ваенных патрэб.
Парты — Трапані і Марсала.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads