Трапізмы
накіраваныя роставыя рухі (выгіны) органаў раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трапі́змы[1] (ад грэч. τροπος — кірунак, паварот) — накіраваныя роставыя рухі (выгіны) органаў раслін, якія выклікаюцца аднабаковым уздзеяннем фактараў навакольнага асяроддзя (святла, цеплыні, гравітацыі, вільготнасці, хімічных рэчываў і іншых). Некаторыя вучоныя атаясамлівюць трапізмы з таксісамі[2].

Аснова трапізмаў — раздражняльнасць. Узнікаюць у раслін, што растуць, і з’яўляюцца вынікам больш хуткага развіцця клетак на адным баку сцябла, ліста, кораня у залежнасці ад размеркавання гармонаў росту (аўксіну). Пры станоўчых трапізмах рух накіраваны да раздражняльніка, у адмоўных — у процілеглы бок.
У залежнасці ад прыроды раздражняльніка адрозніваюць
- тэрматрапізмы;
- фотатрапізмы (геліатрапізмы);
- гідратрапізмы;
- хематрапімы;
- геатрапізмы;
- баратрапізмы;
- гальванатрапізмы (электратрапізмы) і іншыя.
У фізіялогіі выкарыстоўваецца тэрмін «нейратрапізм», якім пазначаюць з’яву накіраванага росту нервовага валакна пры дзеянні розных фізіка-хімічных фактараў[2].
Шляхам арыентацыі органаў у прасторы трапізмы забяспечваюць раслінам найбольш эфектыўнае выкарыстанне пажыўных фактараў, ахову ад шкодных уздзеянняў, магчымасць выбару адносна камфортных умоў у адносінах да вызначанага фактару навакольнага асяроддзя.
- Таксіс
- Настыі
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads