Трасна (прыток Дняпра)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Трасна́[1] — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.

Хуткія факты Трасна, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 17 км. Плошча вадазбору 78 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км. Пачынаецца з меліярацыйнай канавы за 2,5 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Красная Слабада. Упадае ў Дняпро прыкладна за 0,6 км на захад ад вёскі Старая Трасна. Рэчышча амаль цалкам каналізаванае, ніжэй вёскі Старая Трасна звілістае.

Каля ракі аграгарадок Красная Слабада, вёскі Ніканавічы, Падгор’е, Старая Трасна. Каля вёскі Ніканавічы на рацэ 2 плаціны і сажалкі.

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads