Трасцянец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Трасцянецmap
Remove ads

Малы Трасцянец — найбуйнейшы лагер смерці на тэрыторыі Беларусі і акупаваных раёнаў СССР, створаны СД у ваколіцы Мінска. У Трасцянцы знішчаліся мірныя савецкі цывільныя грамадзяне і ваеннапалонныя, а таксама грамадзяне Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Чэхаславакіі.

Хуткія факты Малы Трасцянец, Краіна ...
Remove ads
Thumb
Мемарыял
Thumb
Мемарыял
Thumb
Надпіс
Thumb
Мемарыяльны знак на месцы забойстваў

Канцэнтрацыйны лагер створаны восенню 1941 года на тэрыторыі калгаса імя Карла Маркса.

Назва «Трасцянец» аб’ядноўвае некалькі месцаў масавага знішчэння людзей:

  • урочышча Благаўшчына — месца масавых расстрэлаў;
  • уласна лагер — побач з вёскай Малы Трасцянец у 10 км ад Мінска па Магілёўскай шашы;
  • урочышча Шашкаўка — месца масавага спалення цел забітых людзей.

Расстрэльвалі ў загадзя падрыхтаваных доўгіх равоў, трупы закопвалі і ўтрамбоўвалі гусенічным трактарам.

Увосень 1943 года, калі стаў відавочны вынік вайны, гітлераўцы пачалі работы па знішчэнні слядоў сваіх злачынстваў.

Тэрыторыя былога лагера смерці «Трасцянец» у Заводскім раёне Мінска -- аб'ект нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «1», уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 711Д000283.

Remove ads

Благаўшчына

Асаблівая каманда СД, выкарыстоўваючы працу зняволеных Мінскай турмы, раскапала і спаліла ў лістападзе-снежні 1943 года каля 100 тыс. трупаў расстраляных ва ўрочышчы Благаўшчына. Жыхары бліжэйшых вёсак павінны былі даставіць да прызначанага месца некалькі тысяч кубічных метраў дроў.

У ліпені 1944 года Мінскай абласной камісіяй садзейнічання ў рабоце ЧГК па раскрыцці злачынстваў нямецкіх захопнікаў у Благаўшчыне былі выяўленыя 34 ямы-магілы. Некаторыя ямы дасягалі ў даўжыню 50 метраў. Пры частковым раскрыцці некалькіх магіл на глыбіні 3 метраў былі знойдзеныя абвугленыя чалавечыя косці і слой попелу таўшчынёй ад 0,5 да 1 метра.

Remove ads

Шашкаўка

Восенню 1943 года за 0,5 кіламетры ад вёскі Малы Трасцянец нацысты пабудавалі печ для спальвання трупаў расстраляных людзей. Яна ўяўляла сабой выкапаную ў зямлі яму з пакатым падыходам да яе. На дне ямы былі пакладзены паралельна шэсць рэек даўжынёй 10 метраў, па-над рэйкамі — жалезная рашотка. Месца, дзе знаходзілася печ, было абнесена калючым дротам і ахоўвалася. Да печы быў зроблены спецыяльны спуск для аўтамашын. Ахвяры дастаўляліся або крытымі грузавікамі, спецыяльна абсталяваных для забойства людзей газам (газенвагенах, так званых «душагубках»), або адкрытымі машынамі з прычэпамі. Печ працавала штодзённа.

У печы ва ўрочышчы Шашкаўка спалена 50 тысяч цел ахвяр.

Remove ads

Малы Трасцянец

У канцы чэрвеня 1944 года, за некалькі дзён да вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй, на тэрыторыі лагера Трасцянец ў былым калгасным гумне было расстраляна, а затым спалена 6500 зняволеных, прывезеных з турмы па вуліцы Валадарскага і лагера па вуліцы Шырокай горада Мінска.

Агулам у Трасцянцы гітлераўцамі было закатавана, расстраляна і спалена больш за 206 500 чалавек.

На месцы канцлагера пабудаваны помнік.

Увекавечанне памяці

У ліпні 2009 года Мінгарвыканкам правёў конкурс на стварэнне мемарыяльнай кампазіцыі для будаўніцтва мемарыяльнага комплексу каля мікрараёна Шабаны. 22 чэрвеня 2015 года з удзелам Аляксандра Лукашэнкі адкрыта першая чарга мемарыяльнага комплексу «Трасцянец». Галоўная экспазіцыя мемарыяла — Брама Памяці, буйнейшая скульптура ў краіне.

Ахвяры

Зноскі

    Літаратура

    Loading content...

    Спасылкі

    Loading content...
    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads