Троіцкі раён (Алтайскі край)

муніцыпальны раён у Алтайскім краі Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Троіцкі раён (Алтайскі край)map
Remove ads

Троіцкі раён (руск.: Тро́ицкий райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Троіцкае, размешчанае за 97 км ад Барнаула.

Хуткія факты Троіцкі раён, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Раён у цэнтральнай частцы края. Рэльеф узгорысты. Здабываецца жвір, пясок, гліна. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −19 °C, ліпеня +19,9 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў 450 мм. Плошча — 4200 км². Утвораны ў 1924 годзе.

Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вялікая Рэчка, Белая, Бараўлянка, Яльцоўка, Камышанка, Пятроўка; азёры Уткуль, Пятроўскае. Глебы — чарназёмы падзолістыя, супяшчаныя і гліністыя.

Значную частку раёна займаюць лясы Прыобскага масіва. Растуць хвоя, бяроза, асіна, лістоўніца, елка, вярба, таполя, каліна, чаромха, рабіна, парэчка, маліна. Насяляюць звяры — казуля, барсук, ліса, заяц, бабёр, лось, тхор, воўк, андатра, вавёрка; з птушак — гусь, качка, журавель, чапля шэрая, бугай, глушэц, рабчык, цецярук, чайкі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads