Трынкула (спадарожнік Урана)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трынкула (англ.: Trinculo) — нерэгулярны спадарожнік планеты Уран са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы ад імя персанажа з п’есы У. Шэкспіра «Бура». Таксама пазначаецца як Уран XXI.
Remove ads
Гісторыя адкрыцця
Трынкула быў адкрыты 13 жніўня 2001 года Мэцью Холманам, Джонам Кавеларсам і Дэнам Мілісаўлевічам з дапамогай 4-метровага рэфлектара ў Міжамерыканскай абсерваторыі Сера-Талаа. 25 жніўня таго ж года Кавеларс атрымаў пацвярджальныя здымкі з дапамогай тэлескопа «Канада-Францыя-Гаваі» у абсерваторыі Мауна-Кеа. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2001 U 1. Уласная назва была прысвоена 8 жніўня 2003 года.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads