Трэнгану
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трэнгану (малайск.: Terengganu Darul Iman / ترڠڬانو دار الإي) — султанат у складзе федэратыўнай дзяржавы Малайзія, адзін з адзінаццаці федэральных штатаў. Сталіца — Куала-Трэнгану. Плошча Трэнгану — 12 955 км². Насельніцтва — 1035977 чал. (2010). Шчыльнасць насельніцтва — 79,97 чал. /км² (2010). Трэнгану падзелены на 7 раёнаў. Кіраўнік штата — Султан Мізан Зайнал Абідзін.
Remove ads
Геаграфія
Трэнгану размешчаны на паўночным усходзе Малайскага паўвострава, каля мяжы з Тайландам (на поўначы). На паўднёвым захадзе Трэнгану мае адміністрацыйную мяжу з малайзійскім штатам Паханг, на поўначы і паўночным захадзе — са штатам Келантан. На ўсходзе ўзбярэжжа Трэнгану абмываецца водамі Сіямскага заліва (працягласць узбярэжжа — 225 км). У Сіямскім заліве — Перхентыйскія астравы і востраў Рэданг, цэнтры міжнароднага марскога турызму.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
