Туманнасць Арыёна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікая туманнасць Арыёна (таксама вядомая як Месье 42, М42 ці NGC 1976) — дыфузная туманнасць у сузор’і Арыёна.
Самая яркая газавая туманнасць на начным небе. Адно з найбольшых газава-пылавых воблакаў, бліжэйшае да Сонечнай сістэмы ў Галактыцы. Адлегласць да яе звыш 1000 светлавых гадоў, або каля 300 парсек. Мае выгляд мігатлівай бледнай плямы ў сузор’і Арыёна пад трыма яркімі зоркамі «пояса Арыёна». Папярочнік туманнасці больш за 5 пс.
Належыць да эмісійных туманнасцяў. Сярэдняя шчыльнасць у 1017 разоў меншая за шчыльнасць паветра. Эмісійныя газава-пылавыя туманнасці могуць з’яўляцца раёнамі актыўнага зоркаўтварэння. У Вялікай туманнасці Арыёна з дапамогай касмічнага тэлескопа Хабла выяўлены пратазоркі, абкружаныя протапланетнымі дыскамі.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- NASA/IPAC Extragalactic Database (англ.). Position data points for object MESSIER 042 (30 ліпеня 2005). (Праверана 13 ліпеня 2011)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads