Тунэлі Куці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тунэлі Куці (в’етн.: Địa đạo Củ Chi, таксама распаўсюджана вымаўленне «Кучы») — сістэма падземных тунэляў у аднайменным прыгарадным раёне Сайгона (цяпер — частка муніцыпалітэта Хашыміна), якія выкарыстоўваліся В’етконгам падчас В’етнамскай вайны.
Сетка тунэляў дазваляла партызанам наносіць скрытыя ўдары па амерыканскім войскам. Тунэлі, якія размяшчаліся на некалькіх узроўнях глыбіні, уключалі ў сябе таемныя ўваходы, жылыя памяшканні, склады, шпіталі. Агульная даўжыня складала каля 150 км. Для барацьбы з тунэлямі ЗША ўжывалі распыленне дэфаліянтаў, што выклікала маштабнае хімічнае заражэнне вады і глебы, а таксама спецыяльныя падраздзяленні («тунэльныя пацукі»), якія неслі вялікія страты. У выніку амерыканская армія падвергла раёны з тунэлямі «дывановым бамбардзіроўкам».
У цяперашні час на базе двух элементаў комплексу арганізаваны турыстычны атракцыён. Наведванне тунэляў Куці — адна з галоўных турыстычных экскурсій у Хашыміне.
Remove ads
Галерэя
- Былы камандны цэнтр, пераабсталяваны ў палявую кухню.
- У ціры прапануецца зброя эпохі В’етнамскай вайны (на фатаграфіі M16).
- Турысты ўваходзяць у тунэль.
- Частка тунэля, спецыяльна пашыраная для турыстаў.
- Раён Куці (выдзелены чырвоным колерам) на схеме мегаполіса Хашымін.
Спасылкі
- Партизан показал секретные тоннели Вьетконга. Видео
- Củ Chi Tunnels Website Архівавана 5 снежня 2020.
- Photos of Cu Chi and Vietnamese Tunnels from mondesouterrain.fr
- Cu Chi Tunnels Travel Guide
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads