Тураўскае радовішча гаручых сланцаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тураўскае радовішча гаручых сланцаў знаходзіцца ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці і Столінскім раёне Брэсцкай вобласці.

Выяўлена ў адкладах верхняга дэвону на глыбіні 64-507 м. Паклад гаручых сланцаў мае плошчу 1,37 тыс. км², магутнасць да 3,7 м. Сланцы шэрага колеру, з характэрнай слаістасцю. Уласціва высокая попельнасць, значнае ўтрыманне смол, а таксама серы, цеплыня згарання складае 4,2-8,6 МДж/кг. Радовішча разведана папярэдне, запасы гаручых сланцаў ацэньваюцца ў 2,7 млрд т.

Радовішча не распрацоўваецца.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads