Тур (князь)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тур (аг.-усх.-слав.: Туръ) — першы вядомы князь тураўскі (зг. 980).
Тураўскі князь Тур, разам з першым вядомым полацкім князем Рагвалодам — стаяць у пачатках дзяржаўнасці Беларусі.
Remove ads
Летапісныя звесткі

Пад 980 годам «Аповесць мінулых часоў» (XII ст.) паведамляе: «…быў Рагвалод прыйшоў з-за мора, і меў уладу сваю ў Полацку, a Тур — у Тураве, па ім і тураўцы празваліся» («…бе бо Рогъволодъ перешелъ изъ заморья, имяше волость свою Полотьске, а Туръ Турове, от него же и туровци прозвашася»).
Ва Усцюжскім летапісным зборы (XVI ст.) Тур названы братам Рагвалода. Іншых летапісных звестак пра Тура няма.
Remove ads
Пытанне гістарычнасці
Пытанне гістарычнасці Тура не вырашана.
Адны навукоўцы (В. М. Тацішчаў, В. В. Ключэўскі, У. З. Завітневіч, М. М. Ціхаміраў) лічаць Тура гістарычнай асобай, бо ён згаданы летапісам побач гістарычнага Рагвалода.
Іншыя (А. А. Шахматаў, М. В. Доўнар-Запольскі, А. С. Грушэўскі, Дз. С. Ліхачоў) — лічаць летапісную згадку этымалагічнай легендай для тлумачэння назвы Турава, а Тура — асобай легендарнай.
На думку Паўла Галубоўскага, Тур — мясцовае язычніцкае бажаство, раўназначнае Ярылу. Аднак, сам культ Ярылы з’явіўся толькі ў XVIII cт., быў лакальным і ніяк не звязаны з Тураўскім рэгіёнам.
На думку Пятра Лысенкі, магчыма, Тур — мянушка мясцовага князя, бо назва горада несумненна ўтворана ад антрапоніма (імя асобы)[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
