Тушачніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тушачніца, або чарнільны камень (кіт.: 硯臺) — інструмент, які выкарыстоўваецца ў далёкаўсходняй каліграфіі і жывапісе для змешвання тушы (чарніла) з вадой; палітра, ступка для драбнення і ўтрымання чарнілаў або тушы.


Гісторыя прымянення чарнільных камянёў, якія выкарыстоўваюцца для расцірання фарбавальнікаў, налічвае каля 6000-7000 гадоў.
Чарнільны камень лічыцца вельмі важным, паколькі ад яго збольшага залежыць якасць чарнілаў (тушы), што вельмі важна для каліграфіі.
Кітайскую туш рыхтуюць расціраннем бруска тушы з невялікай колькасцю вады на спецыяльнай пляцоўцы — тушачніцы. Найбольш распаўсюджаны матэрыял, з якога робяць тушачніцу — камень. Таксама вырабляецца з гліны, бронзы, жалеза і фарфору.
Тушачніца разам з пэндзлем для каліграфіі , паперай для каліграфіі, кітайскай тушшу лічыцца адной з чатырох каштоўнасцяў — сімвалаў асвечанага чалавека, якія былі абавязковымі прадметамі ў яго працоўным кабінеце.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads