Тыберый

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тыберый
Remove ads

Тыбе́рый — Тыберый Клаўдзій Нерон (лац.: Tiberius Claudius Nero) (16 лістапада 42 да н.э. — 16 сакавіка 37 н.э.) — рымскі імператар з 14 па 37 год н.э. Пасля свайго айчыма Аўгуста Тыберый быў другім імператарам Рымскай Імперыі і таксама, як і Аўгуст, належаў да дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў. Час яго кіравання быў адным з найдаўжэйшых сярод імператараў Рымскай Імперыі.

Хуткія факты Тыберый Юлій Цэзар Аўгуст, 2-і Рымскі імператар ...

Пры Аўгусце паміж 16 і 13 гадамі да н.э. Тыберый заваяваў альпійскія тэрыторыі і Панонію, пазней правіў у Германіі. Паміж 9 і 13 гадамі н.э. Тыберый падавіў Панонска-далматынскае паўстанне.

Тыберый праявіў сябе выдатным военачальнікам у войнах з германцамі, панонцамі і дакамі. Аднак, стаўшы імператарам у 55 гадоў, залежаў ад сваёй уладалюбнай маці, Лівіі, і так было яшчэ 15 гадоў, да яе смерці. Пад уплывам Сеяна выехаў з Рыму і жыў на востраве Капры. Жывучы там, ён паблажліва паставіўся да рэжыму тэрору, арганізаванага ў Рыме Сеянам, ахвярамі якога сталі Антонія Старэйшая і яе сыны Нерон і Друз. Таксама паблажліва Тыберый паставіўся і да тэрору, арганізаванага сенатам пасля пакарання Сеяна.[2]

Тыберый паходзіў па абедзвюм лініям з роду Клаўдзіяў. Яго бацькамі былі Тыберый Клаўдзій Нерон і Лівія Друсіла. Калі Тыберыю не было 4 гадоў, маці развялася з бацькам і выйшла за Аўгуста, які ставіўся да Тыберыя з непрыяззю. Калі Лівія дамаглася ад Аўгуста ўсынаўлення Тыберыя, Аўгуст паставіў умовай развод Тыберыя з любімай жонкай Віфсаніяй і шлюб яго з дачкой Аўгуста Юліяй, чыя маральнасць была няпэўнай. Апроч таго, нашчадкам Тыберыя замест уласнага сына Друза Малодшага стаўся, такім чынам, Германік, сын Юліі. Адзначаецца, што Тыберый не адчуваў у сабе паклікання да імператарскай улады і таму быў няшчасным[2].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads