Тыбецкі аўтаномны раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тыбецкі аўтаномны раёнmap
Remove ads

Тыбецкі аўтаномны раён — аўтаномны раён на захадзе КНР.

Хуткія факты Тыбецкі аўтаномны раён, Краіна ...

У КНР часам завецца проста Сіцзан («Тыбет»), хоць гістарычна Тыбет займаў вялікую тэрыторыю. Сталіца і найбуйнейшы горад - Лхаса (Ласа). Насельніцтва 2.740.000 чалавек (31-е месца сярод правінцый; даныя 2004 г.).

Remove ads

Геаграфія

Тыбецкі аўтаномны раён (Сіцзан) займае плошчу 1228400 км² (2-е месца сярод адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў КНР) і размешчаны на Тыбецкім нагор’і, у самым высакагорным рэгіёне Зямлі. На поўдні ТАР знаходзяцца схілы Гімалайскі горнай сістэмы, а на мяжы з Непалам — гара Джамалунгма.

Тыбецкі аўтаномны раён мяжуе з кітайскімі правінцыямі Юньнань, Цынхай, Сычуань, Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам, Індыяй, Кашмірам, Непалам, Бутанам.

Remove ads

Транспарт

Транспарт доўгі час быў фактарам, які стрымлівае развіццё Тыбету, паколькі ТАР размешчаны на сугор’і, якое адрозніваюць складаныя геаграфічныя ўмовы для будаўніцтва аўтадарог, а таксама абмежаваныя тэхналагічныя і фінансавыя магчымасці. З 2012 года цэнтральны ўрад павялічвае капіталаўкладанні ў інфраструктурнае будаўніцтва, дзякуючы чаму вялікі прагрэс быў дасягнуты ў развіцці мясцовай транспартнай галіны. Агульная даўжыня чыгунак у Тыбеце да 2021 года дасягнула 954 кіламетраў. Адкрыта 130 авіяліній, а пасажырапаток тыбецкіх аэрапортаў перавысіў 5 млн чалавек па выніках 2020 года[1].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Тыбет у зоне доступу(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads