Тыльжа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тыльжа[1] (ням.: Tilse) — рака ў Калінінградскай вобласці Расіі, працягласцю 44 км[2]. Плошча вадазборнага басейна — 207 км²[2]. Ад ракі пайшла назва горада Тыльзіт (сучасны Савецк)[3].

Хуткія факты Тыльжа, Характарыстыка ...

Упершыню згадваецца ў дакументах Тэўтонскага ордэна. Літоўцы, якія імігравалі ва Усходнюю Прусію ў XV і XVI стагоддзях, назвалі раку Tilszele (Тыльзеле). Сучасная назва ракі Тыльжа з’явілася ў 1946 годзе, калі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкага Саюза[3].

Выток размешчаны ў 5 км ад чыгуначнай станцыі Вішнёвае[4], якая знаходзіцца на шляху Савецк — Шчыліна — Калушскае — Чарняхоўск — Калінінград. Рака ўпадае ў Нёман[1][3] на вышыні 3 метра над узроўнем мора[5].

Плынь хуткая. Сярэдняя шырыня рэчышча — 1,5 метраў. Тыльжа працякае праз населеныя пункты Міхайлаўка, Рудакова, Іскра, Гудкова, Ракіціна і Ветрава[1][4]. На берагах ракі размешчаны гаі і лугі. Найбольш маляўнічыя пейзажы паблізу ракі размешчаны ў раёне населеных пунктаў Ветрава і Ракіціна[3].

Асноўныя прытокі — Малая Тыльжа, Падліпаўка, Малы (усе — правыя)[1][4][6].

Remove ads

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads