Тыф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тыф (ад стар.-грэч.: τῦφος «дым; туман; зацямненне свядомасці») — агульная назва шэрагу інфекцыйных захворванняў, якія прыводзяць да моцнай ліхаманкі, інтаксікацыі і парушэння свядомасці[1][2].

Віды тыфу

Найбольш вядомыя сыпны, брушны і зваротны тыф.

Сыпны тыф выклікаюць унутрыклеткавыя паразіты рыкетсіі. Заражэнне адбываецца пасля ўкусу насякомага-пераносчыка.

Брушны тыф выклікае бактэрыя Salmonella Typhi. Асноўны шлях заражэння — праз ежу.

Зваротны тыф выклікаюць бактэрыі спірахеты роду Borrelia. Заражэнне адбываецца пры расчэсванні скуры, на якой знаходзяцца гемалімфа адзежнай вошы.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads