Тыыт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тыы́т або ч'юць (в’етн.: người Chứt) — група малых этнічных супольнасцей на поўначы цэнтральнага В’етнама і ў суседнім Лаосе. Падзяляюцца на аб'яднанні са-ла-вань, рух, шаць, а-рэм, ча-ку, у-мо, так-кюх, май, ма-льен, ту-вань і інш. Агульная колькасць (2013 г.) - 4700 чал.
Тыыт насяляюць узгорыстую мясцовасць, займаюцца падсечна-агнявым земляробствам (вырошчваюць рыс, бавоўну, гародніну), рыбалоўствам і паляваннем. Мова блізкая да в'ецкай і мыонгскай.
У рэлігійным жыцці пераважае шанаванне продкаў сям'і і роду, магічная і шаманская практыка абароны ад злых духаў, прыцягнення дабрабыту.
Тыыт знакаміты сваім арыгінальным песенным і музычным мастацтвам.
Remove ads
Спасылкі
- The Chứt Архівавана 6 сакавіка 2013.
- joshuaproject.net
- Chut ethnic group Архівавана 28 студзеня 2011.
- The Chut People Архівавана 22 мая 2014.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads