Тэадорых IV
кароль франкаў (721—737) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэадорых IV (фр.: Thierry; 712 — паміж 16 сакавіка і 30 красавіка 737) — кароль франкаў, кіраваў з 721 года. Сын Дагаберта III. Імя Тэадорых перакладаецца з франкскай мовы як «Кароль народа».
Remove ads
Біяграфія
Пасля смерці яго бацькі Дагаберта III у 715 годзе, ён быў пасаджаны ў абацтва Шэль, а затым у замак Шато-Цьеры.
У лютым 721 года пасля смерці караля Хільперыка II, які не пакінуў спадчынніка, усемагутны маярдом Карл Мартэл абвясціў яго каралём, але ён пазбаўлены быў усякага значэння ў сваім каралеўстве. Тэадорых IV не прыняў удзелу ні ў адной з бітваў за абарону межаў сваёй імперыі. Пасля яго смерці ўвесну 737 года Карл Мартэл на працягу 4 гадоў да сваёй смерці ў кастрычніку 741 года не прызначаў яго пераемніка, і сам кіраваў дзяржавай, не прымаючы, аднак, каралеўскага тытула. На працягу шасці гадоў трон заставаўся вакантным, пакуль сыны Карла Мартэла Карламан і Піпін Кароткі не пасадзілі на яго Хільдэрыка III.
Remove ads
Зноскі
Литература
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads