Тэадор Адорна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэадор Адорна
Remove ads

Тэадор Людвіг Візенгрунд Адорна (ням.: Theodor Ludwig Wiesengrund Adorno; 11 верасня 1903, Франкфурт-на-Майне, Германская імперыя — 6 жніўня 1969, Вісп, Швейцарыя) — нямецкі філосаф яўрэйскага паходжання, сацыёлаг і тэарэтык музыкі. Прадстаўнік Франкфурцкай крытычнай школы.

Хуткія факты Тэадор Адорна, Дата нараджэння ...

Займаўся музыказнаўствам. Вучыўся і пасля выкладаў ва Франкфурцкім універсітэце імя Іагана Вольфганга Гётэ. З 1934 года быў у эміграцыі ў Вялікабрытаніі, з 1938 — у ЗША. З 1949 года — зноў у Франкфурце-на Майне, прафесар універсітэта. З 1953 кіраўнік Інстытута сацыяльных даследаванняў.

Распрацоўваў праблемы сацыялогіі культуры, музыкі і літаратуры. Выступаў з крытыкай культуры і грамадства (кніга «Дыялектыка Асветніцтва», 1948; сумесна з Максам Хоркхаймерам). Лічыў, што развіццё чалавецтва суправаджаецца нарастаючым супрацьстаяннем грамадства і прыроды, стратай індывідуальнай свабоды. Тэадор Адорна пісаў пра «новы тып варварства», які склаўся пад уплывам пашырэння спецыфічнай тэхналагічнай свядомасці. Адметнай рысай такой свядомасці з'яўляецца пастаяннае імкненне да падаўлення чалавечай індывідуальнасці, стварэння грамадства «татальнага адміністравання» і няўхільнай дэгуманізацыі яго членаў. Распрацаваў канцэпцыю «новай музыкі» як пратакольнай фіксацыі «непрасветленых пакут». Сярод асноўных работ — «Аўтарытарная асоба» (1950), «Уводзіны ў сацыялогію музыкі» (1962), «Негатыўная дыялектыка» (1966) і інш.

Remove ads

Зноскі

1. Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 19. — ISBN 978-2-221-06888-5

2. Theodor Wiesengrund Adorno // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Адорно Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Адорно Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

5. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

6. Find a Grave — 1996. Праверана 12 ліпеня 2024.

7. Catalog of the German National Library Праверана 27 ліпеня 2024.

8. Národní autority České republiky Праверана 7 лютага 2024.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads