Тэадор Майман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэадор Майман
Remove ads

Тэадор Майман (анг. Theodore Harold Maiman; 11 ліпеня 1927, Лос-Анджэлес — 5 мая 2007, Ванкувер) — амерыканскі фізік, які стварыў першы працоўны лазер.

Хуткія факты Тэадор Майман, Дата нараджэння ...
Remove ads

Вучоба

Майман нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе. У юнацтве для аплаты вучобы ў каледжы займаўся рамонтам электра-і радыёпрыбораў. У 1949 годзе скончыў універсітэт Каларада і атрымаў ступень бакалаўра ў галіне інжынернай фізікі. Пасля гэтага ён паступіў у Стэнфардскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень магістра ў 1951, а пазней і ступень кандыдата навук па фізіцы (1955).

Навуковая дзейнасць

У 1955 далучаецца да даследаванняў у Х’юіскай навукова-даследчай лабараторыі, Маямі. Маймана асабліва цікавіць лазер.

7 ліпеня 1960 Тэадор Майман правёў прэзентацыю першага лазера. Лазер уяўляў сабой монакрышталь штучнага рубіну, які ствараў інтэнсіўнае выпраменьванне чырвонага колеру. Прамень лазера можа пераадольваць доўгія адлегласці з невялікай дысперсіяй і можа канцэнтраваць аптычную энергію на маленькай пляме.

Майман заснаваў уласную кампанію «Корад Карпарэйшн», якая стала вядучым распрацоўшчыкам і вытворцам магутных лазераў.

Remove ads

Зноскі

  1. Theodore H. Maiman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Theodore Harold Maiman // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18696256'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2664168'></a>
  3. Нацыянальная Зала славы вынаходнікаў — 1973.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1366018'></a>
  4. Theodore H. Maiman – NAS Праверана 23 чэрвеня 2025.
  5. Dr. Theodore H. Maiman Праверана 23 чэрвеня 2025.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads