Тэкставы рэдактар

праграмнае забеспячэнне для рэдагавання тэкстаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэкставы рэдактар
Remove ads

Тэкставы рэдактар — самастойная камп’ютарная праграма ці кампанент праграмнага комплексу (напрыклад, рэдактар зыходнага кода, інтэграванага асяроддзя распрацоўкі ці акно ўводу ў браўзеры), прызначаная для стварэння і змянення тэкставых даных увогуле і тэкставых файлаў у прыватнасці[1].

Thumb
Акно тэкставага рэдактара gedit

Радковы тэкставы рэдактар (англ.: line editor) працуе з тэкстам як з паслядоўнасцю пранумараваных радкоў, выконваючы аперацыі над тэкстам ва ўказаных радках[2]. Прыкладам такога рэдактара можа быць edlin, які ўваходзіў у склад MS-DOS.

Кантэкстны (радковы) рэдактар (англ.: context editor), прыкладам якога можа быць ECCE (англ.: Edinburgh Compatible Context Editor)[3], выконвае аперацыі над тэкстам у бягучай пазіцыі.

Экранны тэкставы рэдактар дазваляе карыстальніку перасоўваць курсор у тэксце з дапамогай клавіш ці іншых прылад уводу[4].

Тэкставыя рэдактары прызначаны для працы з тэкставымі файламі ў інтэрактыўным рэжыме. Яны дазваляюць праглядаць змесціва тэкставых файлаў і здзяйсняць над імі розныя дзеянні — устаўку, выдаленне і капіраванне тэксту, кантэкстны пошук і замену, сартаванне радкоў, прагляд кодаў сімвалаў і канвертаванне кадзіровак, друк і г. д.

Часта інтэрактыўныя тэкставыя рэдактары маюць дадатковы функцыянал, прызначаны для аўтаматызацыі дзеянняў рэдагавання (ад запісваных паслядоўнасцей націсканняў клавіш да паўнацэнных убудаваных моў праграмавання), ці паказваюць тэкставыя звесткі адмысловым чынам (напрыклад, з афарбоўкай сінтаксісу).

Многія тэкставыя рэдактары з’яўляюцца рэдактарамі зыходнага кода, гэта значыць, яны арыентаваныя на работу з тэкстамі праграм на пэўных камп’ютарных мовах.

Remove ads

Тэкставыя працэсары

Тэкставыя працэсары арыентаваны на афармленне і фарматаванне тэкстаў і ўнясенне ў іх старонніх аб’ектаў (шрыфтоў, табліц, формул, графікаў і інш.) і характарызуюцца наяўнасцю WYSIWYG-рэжыму. Паколькі ў тэкставым фармаце не прадугледжана захоўванне інфармацыі аб афармленні тэксту, тэкставыя працэсары працуюць альбо з файламі, у якіх тэксты аформлены з дапамогай якой-небудзь мовы разметкі, накшталт HTML, альбо з файламі ўласных «двайковых» фарматаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Text editor // Collins dictionary
  2. Толковый словарь по вычислительной технике = Computer Dictionary. — Microsoft Press, «Русская редакция», 1995. — С. 151-152. — 496 с. ISBN 5-7502-0008-6.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads