Тэлеалогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэлеалогія (ад грэч. τέλος — мэта, канец і λογία — вучэнне, галіна веды) — гэта філасофскае вучэнне (або метадалагічны падыход), якое пастуліруе вызначальнае значэнне мэтаў, мэтазгоднасці і канчатковых прычынаў (фінальнасці) як у прыродзе, так і ў чалавечай дзейнасці, для тлумачэння іх дынамікі. Лічыцца, што тэрмін упершыню ўжыў нямецкі філосаф Хрысціян Вольф у сваёй працы Philosophia rationalis, sive logica (1728), а менавіта ў трэцім яе раздзеле — «Discursus praeliminaris de philosophia in generale». Тэлеалогія там вызначаецца як «частка натуральнай філасофіі, якая тлумачыць мэты рэчаў… [і] вельмі шырокая і карысная»[1]. З'яўленне канкрэтнага тэрміну, аднак, у кантэксце развіцця тагачаснай навукі супала хутчэй з крызісам тэлеалагічнага падыходу і шырокіх сумневах у яго эфектыўнасці, чым было сведчаннем яго трыюмфу.
З артыкулам цяпер актыўна працуе ўдзельнік Аляксандр Белы. |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |

Remove ads
Сутнасць тэлеалогіі
Сутнасць тэлеалогіі заключаецца ў сцвярджэнні, што складаныя дынамічныя з’явы і працэсы тлумачацца не толькі папярэднімі прычынамі (каўзальнасць), але і мэтай, да якой яны імкнуцца або якая іх абумовіла. Гэта азначае, што для разумення аб’екту ці падзеі неабходна ведаць іх прызначэнне. Спрошчана — каб зразумець малаток, трэба ведаць, што яго мэта — забіваць цвікі. У біялогіі тэлеалогія гістарычна тлумачыла, што органы жывёлаў узнікаюць дзеля выканання пэўных функцый (напрыклад, вока — для зроку). Такі падыход супрацьпастаўляецца механіцызму і чыстаму каўзалізму, якія бачаць у свеце толькі паслядоўныя ланцугі дзеючых (пачатковых) прычын. Свядома телеалагічны погляд на прыроду ўпершыню засведчаны ў філасофіі Анаксагора (499—428 да н.э.)[2].
У класічнай філасофіі (асабліва ў Арыстоцеля) вылучаецца паняцце канчатковай прычыны (causa finalis), якая з’яўляецца рухаючай сілай развіцця. (Гл. Фізіка Арыстоцеля). Такі падыход быў адкінуты сучаснай навукай спачатку ў фізіцы, пачынаючы ад Галілея (аачатак XVII ст.) а потым і ў астатніх дакладных навуках (пазней за ўсё ў біялогіі, у вучэнні Чарлза Дарвіна.ў другой палове ХІХ ст.) У сучасным навуковым мысленні прамая тэлеалогія, якая прадугледжвае свядомую мэту ў Сусвеце (напрыклад, у рэлігіі), звычайна адхіляецца як ненавуковая. Аднак у біялогіі і кібернетыцы выкарыстоўваецца паняцце квазітэлеалогіі ці тэлеаноміі, якое апісвае мэтазгодныя паводзіны сістэм (напрыклад, адаптацыю ці гамеастаз) без прыпісвання ім свядомай мэты. Такім чынам, тэлеалогія застаецца важным інструментам для аналізу мэтанакіраванага дзеяння ў этыцы, праве і сацыяльных навуках, дзе без паняцця мэты немагчыма растлумачыць чалавечыя паводзіны.
Remove ads
У гісторыі
У дастасаванні да гісторыі тэлеалогія доўгі час з’яўлялася дамінантным падыходам — што ў значнай ступені працягваецца, неўсвядомлена, многімі сучаснымі гісторыкамі. Яны тлумачаць гістарычныя працэсы і эвалюцыю асобных грамадстваў або ўсяго чалавецтва як мэтанакіраваны рух да некаторага ідэальнага ці непазбежнага канчатковага стану. Падзеі мінулага тлумачацца іх «непазбежнай» роляй у дасягненні канчатковага выніку, што вядзе да рэдукцыянізму і ігнараванню кантынгентнасці (выпадковасці, непрадказальнасці) працэсаў і іх канкурэнцыі. Падзеі, якія не ўпісваюцца ў меркаваную «мэту», або ігнаруюцца, або мінімізуюцца. Напрыклад, у марксізме тэлеалагічны падыход сцвярджаў, што гісторыя няўхільна рухаецца да камунізму, які з’яўляецца яе канчатковай мэтай, «найвышэйшай» фазай развіцця чалавецтва. Нацыянальныя гістарыяграфіі, асабліва ў рамантычнай фазе іх развіцця, традыцыйна разглядалі ўсе падзеі пэўнай нацыянальнай гісторыі як накіраваныя на стварэнне (ці аднаўленне) нацыянальнай дзяржаўнасці. Класічны хрысціянскі погляд яскрава тэлеалагічны, паколькі разглядае ўсю сусветную гісторыю як праяву Цудоўнага плану, які імкнецца да эсхаталагічнага завяршэння (другога прышэсця Хрыста). Падобным чынам, канцэпцыя Фрэнсіса Фукуямы паводле кнігі «Канец гісторыі і апошні чалавек» прадстаўляла гісторыю чалавецтва як паслядоўнае набліжэнне да трыюмфу ліберальнай дэмакратыі, якой нібыта наканавана сцвердзіцца ўва ўсіх краінах свету, пасля чаго надыйдзе «канец гісторыі». Аднак у сучаснай акадэмічнай гістарыяграфіі тэлеалогія падвяргаецца сур’ёзнай крытыцы, паколькі яна ігнаруе выпадковасці, кантынгентнасць падзей і свабоду волі ўдзельнікаў, антаганізм іх інтарэсаў, падганяючы складаны гістарычны працэс пад загадзя вызначаную схему.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
