Тэлевізійная вежа (Прага)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жыжкаўская тэлевізійная вежа (чэшск.: Žižkovský vysílač) — тэлевізійная і радыёвяшчальная вежа ў Празе, у раёне Жыжкаў.
Вежа была пабудавана ў 1985—1992 гадах. Вышыня — 216 метраў, з'яўляецца самым высокім збудаваннем у Чэхіі.
Вежа знаходзіла міжнародныя водгукі і як славутасць, і як самы выродлівы будынак. Крытыцы падвяргалася размяшчэнне (блізкасць яўрэйскіх могілак(чэш.), электрамагнітны фон, парушэнне панарамы Прагі)[2][3][4].
Вежа складаецца з трох бетонных слупоў, звязаных папярочнымі пляцоўкамі, на якіх размяшчаецца тэлерадыёвяшчальнае абсталяванне, рэстаран, кафэ і тры аглядных памяшкання. Па выгляду вежа нагадвае ракету на пускавой пляцоўцы. Таксама цікавым упрыгожваннем з'яўляюцца фігуры дзяцей, якія поўзаюць па вежы (кампазіцыя «Немаўляты» Давіда Чорнага, 2000)[5].
На ліфце можна падняцца ў рэстаран (вышыня 66 м) і на аглядную пляцоўку, якая размяшчаецца на вышыні 93 м, адкуль адкрываецца непаўторны краявід на 100 км[6]. З 10 студзеня 2010 года рэстаран не працуе[2]. Хуткасць руху ліфтаў складае 4 м/сек. Вага вежы — 11 800 т.
Вежа таксама выкарыстоўваецца як метэаралагічная лабараторыя.
Тэлевежа ўваходзіць ва Сусветную федэрацыю вышынных веж.
Remove ads
Зноскі
- www.zizkovskavez.123abc.cz (чэшск.) старонкі, прысвечаныя вежы
- Atlas Česka (чэшск.) турыстычны даведнік па славутасцях Чэхіі
- Žižkovská věž je 2. nejošklivější stavbou světa, rozhodla anketa — iDNES.cz (чэшск.) справаздача пра апытанне virtualtourist у навінах iDnes
- Ceské radiokomunikace Архівавана 9 лістапада 2012. (чэшск.) апісанне вежы на сайце чэшскага радыёвяшчання České radiokomunikace
- Tower Praha a.s. Архівавана 1 лютага 2012. (чэшск.) кампанія, якая размяшчалася ў вежы на працягу 15-ці гадоў
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads