Тэнесі (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэнесі (рака)
Remove ads

Тэнесі (англ.: Tennessee) — рака на ўсходзе ЗША, левы, самы доўгі і паўнаводны прыток ракі Агая (басейн Місісіпі). Утвараецца зліццём ля горада Ноксвіла рэк Холстан і Фрэнч-Брод-Рывер, што сцякаюць з заходніх схілаў Апалачаў. Даўжыня ад зліцця складнікаў рэк — 1050 км, ад вытоку ракі Холстан — 1470 км. Плошча басейна — 104 тыс. км². Паводка ў канцы зімы і ўвесну, межань летам. Сярэдні расход вады ля вусця 1800 м³/с.

Хуткія факты Тэнесі, Характарыстыка ...

Сцёк Тэнесі амаль цалкам зарэгуляваны сістэмай вадасховішчаў шматмэтавага прызначэння, 9 з іх размешчаныя на самой Тэнесі (у тым ліку самая вялікая — Кентукі, плошчай 1100 км²) і 22 на прытоках. Агульная магутнасць ГЭС у басейне Тэнесі — каля 4 ГВт. На Тэнесі размешчаны гарады Ноксвіл, Чатануга.

  1. The National Map
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q14859187'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads