Тэрэза Тараньска

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэрэза Тараньска
Remove ads

Тэрэза Тараньска (1 студзеня 1944, Ваўкавыск — 2 студзеня 2013, Варшава) — польская журналістка і пісьменніца.

Хуткія факты Тэрэза Тараньска, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 1 студзеня 1944 года ў Ваўкавыску.

У 1970-х гадах супрацоўнічала са штотыднёвікам «Культура», а затым таксама з парыжскім эмігранцкім часопісам «Культура», які з’яўляўся культурным і палітычным цэнтрам польскай эміграцыі. З’яўляецца аўтарам кнігі «Яны», якая змяшчае інтэрв’ю з былымі дысідэнтамі і камуністычнымі чыноўнікамі аб іх ацэнцы дасягненняў сацыялізму ў Польшчы. Гэтыя інтэрв’ю былі ўзяты ў перыяд ваеннага становішча. Яна таксама аўтар ток-шоў «Зараз Вы» на TVP2 і цыклаў тэлевізійных інтэрв’ю з камуністычнымі чыноўнікамі, у тым ліку з прэзідэнтам Радыёкамітэта ПНР ў 1972—1980 гадах Мацеем Шчэпаньскім, адным з аўтараў прапаганды поспеху 1-га сакратара ЦК ПАРП Эдварда Герэка.

У 2000 годзе за кнігу «Яны» атрымала прэмію польскага ПЭН-клуба імя Ксаверыя Прушынскага. З’яўляецца першым лаўрэатам прэміі імя Барбары Лапіньскай за лепшае інтэрв’ю-рэліз за інтэрв’ю з генералам Войцехам Ярузельскім. Працавала ў выданні «Duży Format» (дадатку да «Gazeta Wyborcza»), дзе ладзіла інтэрв’ю з вядучымі дзеячамі польскай грамадскай сцэны[2].

Памерла 2 студзеня 2013 года ў Варшаве ад раку лёгкага. Пахавана ў Варшаве.

Remove ads

Зноскі

  1. Teresa Torańska // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads