Тамара Уладзіміраўна Шаўлюкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тамара Уладзіміраўна Шаўлюкевіч (нар. 21 сакавіка 1950, г. Мінск)  — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Тамара Уладзіміраўна Шаўлюкевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла ў 1972 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі А. А. Воінаў, Н. М. Макляцова). У 19861989 гадах архітэктар на шклозаводзе «Нёман»; з 1989 года працавала архітэктарам, старэйшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у праектным інстытуце «Белдзіпрагандаль». З 1999 года кіраўнік групы архітэктараў, галоўны спецыяліст у ААТ «Аргбуд».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1984 года, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі.

Remove ads

Творчасць

Thumb
Спецыялізаванае канструктарска-тэхналагічнае бюро Мінгандлю БССР па вул. Платонава

Асноўныя працы ў складзе аўтарскага калектыва: сталовая камбіната сілікатных вырабаў у г. Мінску (1972); тыпавыя праекты: сталовая для прамысловых прадпрыемстваў, камбінат харчавання будаўнікоў, сталовыя на 150, 300, 450 пасадачных месцаў (1973—1980); спецыялізаванае канструктарска-тэхналагічнае бюро Мінгандлю БССР па вул. Платонава (1982; А. Я. Красоўскі, Р. Завяруха); гандлёва-грамадскі цэнтр у мікрараёне Курасоўшчына-3 (1981; А. Я. Красоўскі, Р. Завяруха); жылы квартал у раёне вуліц Ясеніна — Касманаўтаў у г. Мінску (2000—2008; А. Я. Красоўскі, Р. Завяруха); жылыя дамы ў квартале вуліц Ясеніна — Касманаўтаў (2005—2009; А. Я. Красоўскі, Р. Завяруха) — усе ў Мінску.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads