Уверх (мультфільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Уверх» (англ.: Up) — амерыканскі 3D-анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2009 года.
У 2009 годзе мультфільм упершыню ў гісторыі адкрываў Канскі кінафестываль. У 2010 годзе ён атрымаў два «Залатыя глобусы» і два «Оскары» – за найлепшы анімацыйны фільм і за найлепшую арыгінальную музыку.
Remove ads
Сюжэт
Галоўны герой, 78-гадовы буркун Карл, пасля смерці жонкі вырашае здзейсніць іх даўнюю мару пра вялікае падарожжа і выпраўляецца ў Паўднёвую Амерыку. Ужо ў дарозе стары разумее, што ляціць не адзін, а з 8-гадовым Раселам.
Беларуская агучка
Афіцыйны беларускі пераклад быў падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2020 годзе на відэасэрвісе VOKA[4]. Ролі агучвалі:
- Валерый Шушкевіч — Карл
- Рыгор Дзенісенка — Расел
Зноскі
- Box Office Mojo — 1999. Праверана 14 мая 2022.
- Дыснееўскі мультфільм «Уверх» упершыню агучылі на беларускую мову для VOKA(руск.). 2020-12-24. Праверана 2021-10-17.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads