Угра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Угра́[2] (руск.: Угра) — рака ў Смаленскай і Калужскай абласцях Расіі, левы прыток Акі (басейн Волгі). Найдаўжэйшы (разам з ракой Масквой) прыток Акі на Верхнім і Сярэднім Павоччы.
Remove ads
Назва
Назва Угра балцкага паходжання, яна не звязаная з этнонімам «вугры».
Найбліжэйшыя гідранімічныя адпаведнікі — літоўская рачная назва Ugra[3], латышская Ugriņ-up (< Ugriņa «Уграчка» < *Ugra)[4].
Назва Угра параўноўваецца з назвай латвійскай дзвінскай ракі Ogre (Uogre) і звязваецца з балцкім *angur- «(рыба) вугор»[5].
Далей да індаеўрапейскага *angṷ(h)i- «змяя, чарвяк»[6], ад якога балцкае *angis «вуж, вужака» і вытворнае ад яго *angra- «падобны да вужакі» (> «вугор»)[7].
Рака Угра вядомая сваёй выключнай звілістасцю[3] (колькасцю выгінаў і паваротаў на адзінку вымярэння)[8]. Яе назва матываваная звілістасцю рачнога рэчышча, так жа сама як «звілістасць» уласцівая вугру і вужу.
Паводле звілістасці рэчышча таксама названая і пруская рака *Wangr-ape «Звілістая рака», назва якой ад іншага кораня — балцкага *veng-[9] (да індаеўрапейскага *ṷe-n-g- «быць сагнутым»[10]).
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня 399[2] км, плошча басейна 15 700[2] км². Бярэ пачатак на Смаленскім узвышшы на паўднёвым усходзе Смаленскай вобласці. Сярэдні расход вады каля пасёлка Тваракава 84,8 м³/м[1].
Жыўленне ракі змяшанае: доля сцёку талых вод у сярэднім складае каля 60 %, больш за 30 % гадавога сцёку прыпадае на грунтавыя воды, каля 5 % — на сцёк дажджавых вод. Расход вады за 35 км ад вусця — каля 90[2] м³/с. Замярзае ў лістападзе — пачатку студзеня.
Даліна ракі пойменная, з шырынёй поймы 1—2 км, у ніжнім цячэнні — 3,5 км. Шырыня рэчышча ў ніжнім цячэнні — 70—80 м. Глыбіня ў межань на перакатах — 0,4-0,6 м, найбольшая на плёсах — 4 м. Сярэдняя хуткасць цячэння вады — 0,4—0,6 м/с.
На рацэ горад Юхнаў. У басейне ракі 213 азёр і вадасховішчаў агульнай плошчай 4,76 км²[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads