Узброеныя сілы Буркіна-Фасо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Узброеныя сілы Буркіна-Фасо (фр.: Les forces armées du Burkina Faso) — ваенная арганізацыя, прызначанная для забеспячэння ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны Буркіна-Фасо. Узброеныя сілы падзеленыя на: сухапутныя сілы, ваенна-паветраныя сілы і нацыянальную жандармерыю. Войскі размежаваны на 3 ваенныя раёны. Гадавы ваенны бюджэт краіны складае 72,7 млн дол.
Remove ads
Гісторыя
Калі ў 1960 годзе Верхняя Вольта атрымала незалежнасць, то першае за што ўзяўся ўрад стала фарміраванне ўзброеных сіл. Касцяк Узброеных сіл Верхняй Вольты склалі былыя служачыя французскіх каланіяльных войск. Ваенныя Рэспублікі Верхняя Вольта здзейснілі 4 ваенныя перавароты: у 1966, 1980, 1982 і 1983 гадах.
Узброеныя сілы Буркіна-Фасо былі задзейнічаны ў Агашэрскай вайне 1985 года, дзе яны пацярпелі паражэнне. Пасля гэтага прэзідэнт Томас Санкарэ пачаў праводзіць рэформы ва ўзброеных сілах. Аднак яны не былі завершаны з-за перавароту і гібелі Санкарэ.
З красавіка 2013 больш за 2000 буркінійскіх ваеннаслужачых прынімалі ўдзел у міратворчых місіях ААН[2].
У 2014 годзе служачыя ўзброеных сіл здзейснілі ваенны пераварот, зрабіўшы прэзідэнтам Мішэля Кафандо. У 2015 годзе група вайскоўцаў паспрабавала скінуць Кафандо, але яе план праваліўся.
Remove ads
Склад
Сухапутныя сілы
Агульная колькасць сухапутных сіл Буркіна-Фасо складае 6 400 чалавек. Сухапутныя сілы складаюцца з 6 палкоў (5 пяхотных і 1 паветрана-дэсантнага), 1 танкавага і 1 артылерыйскага дывізіёнаў, інжынернага батальёна. На ўзбраенні знаходзяцца больш за 80 БРМ (AML-60 і −90, «Іланд-90», EE-9, М20), 54 БТР (М3, АСМАТ, «Пума»), каля 30 мінамётаў (81-мм і «Брант»), 9 РСЗА (Туре 63, APRA-40), 14 зенітных установак (5-мм і 20-мм)
Ваенна-паветраныя сілы
На службе ў ВПС знаходзяцца 300 чалавек. Самалётны парк складаеццы з штурмавікоў (А-29В, DA42M і АТ-802), траспартных (PA-34, «Боінг-727», «Біч-200», PA-34, «Цэсна-150», «Цэсна-172», CN-235, РА-31, HS-748, МН-152) і навучальных самалётаў (SF-260WL, «Тэтрас», R-235). З вераталётаў на ўзбраенні знаходзяцца Мі-24В, Мі-171Ш[3], AW139, AS350, SA365N, Мі-17, Мі-8, SA316.
Нацыянальная жандармерыя
У жандармерыі Буркіна-Фасо служаць 3 900 чалавек. Яе аснову складаюць жыхары сельскай мясцовасці.
Народная міліцыя
Народная міліцыя — дапаможны тып войскаў у Буркіна-Фасо. Падраздзяленні народнай міліцыя з’яўляюцца, па сутнасці, апалчэннем. На іх ўзбраенні знаходзіцца стралковая зброя і лёгкабраняваная тэхніка. Колькасць народнай міліцыя Буркіна-Фасо складае 45 000 чалавек.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads