Узброеныя сілы СССР за мяжой
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Узброеныя сілы СССР за мяжой — сукупнасць аператыўных і аператыўна-стратэгічных фарміраванняў, якія выконвалі службовыя і баявыя задачы, у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі і дамовамі, за межамі Савецкага Саюза: у Цэнтральнай Еўропе і на Балканах, у Паўднёва-Усходняй Азіі, на Афрыканскім кантыненце, на Аравійскім паўвостраве і на Блізкім Усходзе, у Карыбскім басейне і ў Паўднёвай Амерыцы, а таксама на некаторых астравах у Атлантычным, Індыйскім і Ціхім акіянах.

Remove ads
Гісторыя
Прысутнасць савецкіх ваеннаслужачых у тых ці іншых краінах насіла альбо пастаянны характар (афіцэры, прапаршчыкі, мічманы і гэтак далей, якія раскватараваліся ў ваенных гарадках разам з сем’ямі), альбо ажыццяўлялася на камандзіровачнай аснове. Вельмі часта прысутнасць малых (у межах ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх тысяч чалавек) фарміраванняў савецкіх ваенных спецыялістаў у той ці іншай краіне не аддавалася агалосцы, альбо старанна хавалася ад праціўніка.
У розны час розныя кантынгенты Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флоту дыслакаваліся ў розных дзяржавах і рэгіёнах свету:
- Савецкія войскі ў Іране
- на тэрыторыі Нарвегіі;
- на тэрыторыі Фінляндыі, Поркала-Уд, Ханко;
- ва Усходняй Еўропе:
- Паўночная група войск на тэрыторыі Польскай Народнай Рэспублікі з 1945 па 1991;
- Цэнтральная група войск на тэрыторыі Аўстрыі, Венгрыі і Чэхаславакіі з 1945 па 1955, у Чэхаславакіі з 1968 па 1991;
- Група савецкіх войск у Германіі з 1945 па 1994;
- Паўднёвая група войск на тэрыторыі Балгарыі і Румыніі з 1945 па 1947, у Венгрыі з 1956 па 1991;
- Асобы корпус на тэрыторыі Венгрыі з 1955 па 1957;
- Асобная механізаваная армія на тэрыторыі Румыніі з 1947 па 1958.
- у прыбалтыйскіх рэспубліках СССР — Паўночна-Заходняя група войск з 15 лістапада 1991 года і да распаду СССР;
- у Афганістане:
- Абмежаваны кантынгент савецкіх войскаў у Афганістане з 1979 па 1989 г.;
- у Манголіі:
- Савецкія войскі ў Манголіі (аператыўна падпарадкоўваліся камандаванню Забва);
- у Кітаі:
- 39-я армія ў Кітаі з 1945 па 1953.
- на Кубе:
Пункты базавання і ваенна-марскія базы ВМФ СССР за мяжой:
Албанія, Влёра (1955—1962)
Куба, Сьенфуэгас (1962 — постсавецкі час)
Польша, Свінавусце (1945—1991)
ГДР, Ростак (1949—1990)
Фінляндыя, Ханко (1940—1941) і Поркала-Уд (1944—1956)
Кітай, Порт-Артур (1945—1955)
В’етнам, Камрань (1979 — постсавецкі час)
Сірыя, Тартус (1971 — постсавецкі час)
Паўднёвы Емен, Сакотра (1972 — постсавецкі час)
Самалі, Бербера (1964—1978)
Эфіопія, Нокра (1977—1991)
Егіпет, Порт-Саід (1967—1972)
Лівія, Трыпалі (1977—2011)
Туніс, Сфакс, Бізерта
Інданезія, Сурабая (1962 — ?)
Гвінея, Конакры
Авіяцыйныя базы ВМФ СССР[1]:
Remove ads
Гл. таксама
Заўвагі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads