Узброеныя сілы Эстоніі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Узброеныя сілы Эстоніі
Remove ads

Узброеныя сілы Эстоніі (эст.: Eesti Kaitsevägi) — ваенная структура выканаўчай дзяржаўнай улады Эстоніі, якая падпарадкоўваецца Ураду Эстоніі і кіруецца Міністэрствам абароны. Разам з Саюзам абароны Эстоніі Армія ўваходзіць у склад Сіл абароны Эстоніі. Армія абароны Эстоніі пабудаваная паводле прынцыпу агульнай абароны з мэтай захавання суверэнітэту, абароны тэрыторыі краіны, тэрытарыяльных вод і паветранай прасторы, канстытуцыйнага парадку і грамадскай бяспекі.

Хуткія факты Узброеныя сілы Эстоніі Eesti Kaitsevägi, Гады існавання ...
Remove ads

Дзейнасць

Дзейнасць Арміі абароны Эстоніі ажыццяўляецца на прынцыпах грамадскага кантролю і адпавядае прынцыпам дэмакратычнай арганізацыі дзяржавы. Дэмакратычна абраныя і прызначаныя выканаўчыя органы прымаюць рашэнні што да выкарыстання Арміі абароны і вызначаюць адпаведныя мэты, выдзяляюць неабходныя рэсурсы і кантралююць стан выканання пастаўленых задач. Ажыццяўленне прынцыпаў грамадскага кантролю гарантуецца заканадаўствам і ўскладзенае на парламент, прэзідэнта Рэспублікі і ўрад. У ваенны час Вярхоўным галоўнакамандуючым з'яўляецца Прэзідэнт рэспублікі, а кіроўным органам — Нацыянальны савет абароны, у які ўваходзяць старшыня парламента, прэм'ер-міністр, камандуючы Арміі абароны, міністр абароны, міністр унутраных спраў і міністр замежных спраў.

Remove ads

Склад

Сухапутныя войскі

У складзе сухапутных сіл ёсць тры пяхотных батальёна. Два батальёна знаходзяцца ў падпарадкаванні паўночна-ўсходняга ваеннай акругі і дыслакуюцца паблізу дзяржаўнай мяжы з Расіяй. Акрамя інснуе гвардзейскі батальён, які выконвае рэпрэзентатыўныя і пратакольныя функцыі. Галоўная задача гэтага батальёна у ваенны час — абарона сталіцы краіны[4]. Агульнымі задачамі для СВ з’яўляецца забеспячэнне пастаяннай боегатоўнасці на сушы, арганізацыя абароны жыццёва важных стратэгічных аб’ектаў, удзел у міжнародных місіях па падтрыманні міру.

Ваенна-паветраныя сілы

Арганізацыйна ВПС Эстоніі складаюцца з:

  • Штаб ВПС[5]
  • Авіябаза[6]
  • Дывізіён паветранага назірання[7]

Колькасны склад на 2016 год: 250 чалавек. Налёт: 120 гадзін/год[8]. Ваенныя базы знаходзяцца ў Таліне і Эмары.

Ваенна-марскія сілы

Эстонскія ВМС нясуць адказнасць за ўсе марскія аперацыі ў тэрытарыяльных водах Эстоніі. Асноўнымі функцыямі ваенна-марскіх сіл з’яўляюцца падрыхтоўка і арганізацыя абароны тэрытарыяльных вод і берагавой лініі, забеспячэнне бяспекі марскога суднаходства, сувязі і марскіх перавозак у тэрытарыяльных водах і супрацоўніцтва, сумесна з ВМС НАТА і іншымі саюзнымі краінамі. У выпадку ўзнікнення крызіснай сітуацыі, флот павінен быць гатовы абараняць мора, партовыя раёны, марскія лініі сувязі і супрацоўнічаць з падраздзяленнямі кааліцыі. ВМС ўключае ў сябе патрульныя караблі, мінныя тральшчыкі, дапаможныя караблі і падраздзяленні берагавой аховы, неабходнай, каб пераканацца ў бяспецы марскіх паведамленняў. Цяперашняя структура ўключае ў сябе дывізіён мінных караблёў, які таксама ўключае ў сябе групу вадалазаў. Акрамя таго, існуюць ваенна-марская школа, ваенна-марская база і штаб, які знаходзіцца ў Таліне.[9].

Саюз абароны

Саюз абароны (Кайтселійт) з’яўляецца добраахвотнай ваеннай арганізацыяй, якая падпарадкоўваецца Міністэрству абароны. Асноўнай мэтай Саюза абароны з’яўляецца абарона незалежнасці і канстытуцыйнага парадку, у тым ліку ў выпадку ваеннай пагрозы, на аснове свабоднага волевыяўлення грамадзян.

«Саюз абароны» складаецца з 15 тэрытарыяльных падраздзяленняў, зоны адказнасці якіх у асноўным супадаюць з межамі акругаў Эстоніі. «Саюз абароны» налічвае больш за 13 000 членаў, а разам з афіляванымі арганізацыямі — больш чым 21 000 актывістаў. «Саюз абароны» прымае ўдзел у вучэннях эстонскай арміі, акрамя таго, яго актывісты ўдзельнічаюць у забеспячэнні грамадскага парадку ў якасці добраахвотных памочнікаў паліцэйскіх, прымаюць удзел у тушэнні лясных пажараў і выконваюць некаторыя іншыя грамадскія функцыі.

«Саюз абароны» і звязаныя з ім арганізацыі падтрымліваюць адносіны з арганізацыямі-партнёрамі ў краінах Паўночнай Еўропы, ЗША і Вялікабрытаніі. Актывісты «Саюзу» прымаюць удзел у «міжнародных аперацыях па падтрыманні міру»[10].

Берагавая ахова

Эстонская берагавая ахова адказная за ахову марской мяжы краіны.

Remove ads

Зноскі

  1. IISS. The Military Balance 2017, page 106–108
  2. Riigikaitse arengukava (эст.)(недаступная спасылка). www.mil.ee (24 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2020. Праверана 18 July 2018.
  3. The Military Balance 2016,p.91

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads