Узвышша (часопіс)
часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Узвышша» — літаратурна-мастацкі часопіс («часопісь літаратуры, мастацтва і крытыкі») у 1927—1931 гадах, створаны сябрамі аднайменнай літаратурнай суполкі.
Лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх выданняў у гісторыі новай беларускай літаратуры. З 1927 па 1930 год выдаваўся літаратурнай суполкай «Узвышша», а ў 1931 годзе — Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у Менску. Усяго было выдадзена 44 нумары часопіса ў 39 кнігах[1].
Remove ads
Змест
На старонках часопіса друкавалі свае творы, а таксама літаратурна-крытычныя артыкулы Кузьма Чорны, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва, Адам Бабарэка, Змітрок Бядуля, Пятро Глебка, Сяргей Дарожны, Максім Лужанін, Язэп Пушча, Тодар Кляшторны, Лукаш Калюга, Андрэй Мрый і інш. Шматлікія з прадстаўленых у часопісе твораў сталі нацыянальнай класікай (раман «Запіскі Самсона Самасуя» А. Мрыя, аповесці «Лявон Бушмар» К. Чорнага, «Ні госць ні гаспадар» Л. Калюгі, паэма «Кругі» У. Дубоўкі і інш.).
Не меншую цікавасць і значнасць уяўляюць змешчаныя ў выданні літаратуразнаўчыя, крытычныя і моўныя артыкулы, у якіх уздымаліся пытанні і шукаліся спосабы развязання разнастайных праблем (мастацкія канцэпцыі, герой, тэма, форма і інш.), звязаных з вызначэннем напрамкаў развіцця беларускай літаратуры, а таксама распрацоўкай, кадыфікацыяй і нармаваннем беларускай літаратурнай мовы.
Remove ads
Зноскі
- Літаратурнае аб'яднанне Узвышша: "Узвышша"(недаступная спасылка). ПрайдзіСвет. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2012. Праверана 15 лістапада 2011.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads