Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусьправавы акт, які з’яўляецца адной з асноўных форм рэалізацыі кампетэнцыі Прэзідэнта Беларусі. Указы складаюць найбольш распаўсюджаную групу актаў кіраўніка дзяржавы і служаць сродкам ажыццяўлення яго канстытуцыйных і законных паўнамоцтваў[1].

Віды

Паводле юрыдычнай прыроды ўказы падзяляюцца на правапрымяняльныя, якія вырашаюць канкрэтныя індывідуальныя справы (напрыклад, аб прызначэнні выбараў, аб роспуску парламента, аб наданні грамадзянства), і нарматыўна-прававыя, што ўтрымліваюць агульнаабавязковыя правілы паводзін і рэгулююць грамадскія адносіны. Асобныя ўказы могуць мець тлумачальны характар і ўтрымліваць інтэрпрэтацыю норм іншых актаў Прэзідэнта — дэкрэтаў ці указаў[1].

Remove ads

Асаблівасці

У адрозненне ад дэкрэтаў, указы не носяць экстраардынарнага, дэлегаванага характару, а прызначаны для вырашэння пытанняў, што ўваходзяць ва ўласную кампетэнцыю Прэзідэнта[1]. Прэзідэнт не абавязаны ўзгадняць прыняцце ўказаў з парламентам, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Канстытуцыяй (напрыклад, указы аб увядзенні надзвычайнага або ваеннага становішча, аб мабілізацыі падлягаюць зацвярджэнню Саветам Рэспублікі). Паводле крыніцы паўнамоцтваў указы могуць быць выдадзеныя на аснове закона як падзаконныя акты, або на аснове Канстытуцыі, калі яны прынятыя ў межах канстытуцыйнай кампетэнцыі Прэзідэнта (напрыклад, аб прызначэнні выбараў ці аб утварэнні органаў дзяржаўнага кіравання)[1].

Remove ads

Юрыдычная сіла

Указы, выдадзеныя на аснове закона, маюць ніжэйшую юрыдычную сілу ў параўнанні з самім законам: у выпадку супярэчнасці перавага аддаецца закону[1]. Указы, выдадзеныя на аснове Канстытуцыі, павінны адпавядаць Канстытуцыі і міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Беларуссю. Яны займаюць асобнае месца ў сістэме нарматыўных актаў і не могуць быць непасрэдна супастаўлены па сіле з законамі[1].

Роля

Указы Прэзідэнта выкарыстоўваюцца для рэгулявання найбольш значных пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця, для рэалізацыі канстытуцыйнай і заканадаўчай кампетэнцыі кіраўніка дзяржавы, а таксама для замацавання і тлумачэння нормаў права[1].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads