Украінская рапсодыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Украінская рапсодыя» — мастацкі фільм рэжысёра Сяргея Параджанава, зняты ў 1961 годзе. Прэм’ера адбылася 31 снежня 1961 года. Каляровы, працягласцю 88 мін. Зняты ў Калінінградзе.
Remove ads
Сюжэт
У час вайны паранены Антон трапіў у палон. Уцекача з-пад канвою савецкага ваеннапалоннага выратаваў арганіст Вайнер, даўшы прытулак у сябе ў доме. Калі ў горад прыйшлі амерыканскія войскі, Антону не дазвалялі выезд да высвятлення ўсіх падрабязнасцяў яго знаходжання ў Германіі. Між тым яго каханая Аксана, дзяўчына з украінскага сяла, ужо страціла надзею на яго вяртанне. Наступілі мірныя дні. Аксана, уладальніца цудоўнага голасу, выступае на Сусветным конкурсе вакалістаў і заваёўвае Гран-пры. Дзяўчына вяртаецца ў сваё сяло і на вакзальным пероне сустракае Антона…
Remove ads
Творчая група
- Рэжысёр: Сяргей Параджанаў.
- Аўтар сцэнарыя: Аляксандр Левада.
- Аператар: Іван Шэкер.
- Мастак-пастаноўшчык: Міхась Ракоўскі.
- Кампазітар: Платон Майбарада.
- Тэкст песень: Мікалай Нагнібеда.
- Выкананне песень: Яўгенія Мірашнічэнка.
- Гукарэжысёры: Ніна Аўраменка, Сафія Сергіенка.
- Мантаж: Марыя Панамарэнка.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads