Уладзімір-Станіслаў Аляксандравіч Чахоўскі
расійскі і польскі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір-Станіслаў Аляксандравіч Чахоўскі (1858 —) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].
Remove ads
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Нарадзіўся ў 1858 годзе. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў Пінскім і Наўгародскім рэальных вучылішчах. У 1881 годзе паступіў у Інстытут грамадзянскіх інжынераў, адкуль выпушчаны ў 1886 годзе з правам на чын X класа[1].
Прафесійная дзейнасць
Адразу пасля заканчэння адукацыі прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў з назначэннем на пасаду павятовага інжынера і архітэктара ў Цэханаўскі павет Плоцкай губерні[1].
Remove ads
Творчасць
Маючы ў сваім загадванні ўсе казённыя, гарадскія, гмінныя і царкоўныя шляхі зносін, У. Чахоўскі займаўся пераважна складаннем праектаў і каштарысаў на рамонт і перабудовы і вытворчасцю прац[1].
Асобныя працы
На працягу 1886-92 гадоў у Цэханаве і павеце ім пабудаваны:
- Цэханава-Рацыёнжская шаша[1]
- Мураваная званіца пры касцёле па гатовым праекце[1]
- Два моста цераз р. Лыдыня і Соны[1]
- Дом для настаяцеля рымска-каталіцкага прыхода ў в. Зялена Залескага павета[1]
- Мураваны трохпавярховы дом сп. Астроўскага і Гершнеўскага[1]
- Мураваны двухпавяроховы дом Герца[1]
- Аднапавярховыя дамы[1]:
- Бернацкага
- Барачынскага
- Хайноўскага
- Куржэнцкага
- Накроцкага
- Дэмбскага і іншых
- Складзены праект гарадской скатабойні з усімі найноўшымі прыстасаваннямі[1]
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads