Уладзімір Іванавіч Асіповіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Іванавіч Асіповіч (нар. 22 чэрвеня 1953, пас. Янова, Віцебская вобласць) — беларускі мастак.

Хуткія факты Уладзімір Іванавіч Асіповіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 22 чэрвеня 1953 года ў пасёлку Янова Віцебскай вобласці[1]. Маляваць любіў з дзяцінства[2].

Скончыў у 1975 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў І. Сталярова і Ф. Гумена[1]. З 1977 года працаваў мастаком у Баранавіцкім філіяле Брэсцкага камбіната «Мастацтва»[2].

Удзельнік мастацкіх выставак з 1986 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Жыве ў г. Баранавічы[1]. Працуе ў ізастудыі «Палітра маладых» Навамышскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці[2].

Remove ads

Творчасць

Працуе ў акварэлі. Асноўныя творы: лісты «Насустрач невядомаму», «Праз нечаканую бяду», «Вясновы настрой», «Старадаўні матыў», «Барысаглебская царква ў Навагрудку», «Возера Свіцязь», «Напачатку новага дня», «Сонечны вясновы дзень», «Жнівеньскі дождж»[1].

Работы знаходзяцца ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі, фондах БСМ[1], музеях Брэста і ўласных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны, Ізраіля, Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Фінляндыі, Канады[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads