Уладзімір Іванавіч Дзямідаў

ввучоны-эканаміст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Іванавіч Дзямідаў (9 мая 1931, Рыбінск, Яраслаўская вобласць, Расія — 10 снежня 2021) — эканаміст. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1994).

Хуткія факты Уладзімір Іванавіч Дзямідаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Рыбінскі авіяцыйны тэхнікум (1951), Рыбінскі вячэрні тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты», 1960), паралельна Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Халодная апрацоўка металаў рэзаннем, металургічныя станкі і інструменты», 1961).

Працаваў на Рыбінскім маторабудаўнічым заводзе (1951—1960), Мінскім прыборабудаўнічым заводзе (1960—1963), Савеце народнай гаспадаркі БССР (1963—1969, Упраўленне радыётэхнічнай і прыборабудаўнічай прамысловасці), СКБ № 3, Інстытуце эканомікі АН БССР, Беларускім навукова-даследчым інстытуце навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР, Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1976, прафесар кафедры «Эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасці», у 1997—1998 — загадчык кафедры, адначасова ў 1997—2009 — загадчык кафедры «Міжнародныя эканамічныя адносіны», з 2019 — прафесар кафедры «Інжынерная эканоміка»).

Навуковыя інтарэсы: эканоміка прадпрыемстваў машынабудавання; канкурэнтаздольнасць прадукцыі; кіраванне развіццём вытворчасці і інавацыйнай дзейнасцю.

Remove ads

Узнагароды

Ордэн Пятра Вялікага 1 ступені (Расія, 2006) і інш.

Бібліяграфія

  • Экономический механизм технического перевооружения производства : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Демидов Владимир Иванович. ― Минск, 1991.
  • Седегов Р. С., Ильин А. И., Алехнович А. В. Основные направления создания АСУ на предприятиях БССР / Под ред. канд. экон. наук В. И. Демидова; Белорус. науч.-исслед. ин-т науч.-техн. информации и техн.-экон. исследований Госплана БССР. — Мн. : БелНИИНТИ, 1975. — 48 с.: черт. ; 20 см. — (Обзорная информация . Серия «Автоматизированные системы, автоматика и вычислительная техника»).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads