Уладзімір Іванавіч Качаткоў
беларускі археолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Іванавіч Качаткоў (18 лістапада 1940, Сувораўская[d], Стаўрапольскі край — 28 чэрвеня 2020, Гомель) — беларускі археолаг, палітолаг. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт[1].
У 1958—1959 працаваў рабочым Стаўрапольскай гідрапартыі, у 1959—1962 — на ваенным заводзе № 31 у Навачаркаску. У 1962—1967 гадах вучыўся на гістарычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, абраў спецыялізацыю археалогія — неаліт. Быў вучнем вядомага археолага, акадэміка Аляксея Акладнікава[2].
Падчас навучання ва ўніверсітэце ўдзельнічаў у раскопках на адным з гіпатэтычных месцаў Старога Сарая, сталіцы Залатой Арды, на рацэ Ахтубе ў Астраханскай вобласці, у экспедыцыі 1964 года пад кіраўніцтвам Германа Фёдарава-Давыдава. Таксама ў экспедыцыі пад кіраўніцтвам Ота Бадэра на палеалітычнай стаянцы Сунгір. У 1966 годзе на пераддыпломнай практыцы быў у экспедыцыі пад кіраўніцтвам Акладнікава ў Забайкальскі край на неалітычнай стаянкі Чындант. Ажаніўся з аднакурсніцай Ірынай Бязручкай, родам з Беларусі, пасля заканчэння ўніверсітэта сужэнцы паехалі працаваць у Магілёў[2].
У 1967 годзе пачаў працаваць асістэнтам кафедры філасофіі ў Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце. У 1968 годзе пачаў супрацоўніцтва з Інстытутам гісторыі АН БССР. Навуковым кіраўнік дысертацыі Качаткова быў загадчык сектара археалогіі ІГ АН Уладзімір Будзько.
Удзельнічаў у раскопках палеалітычнай стаянкі Бердыж у Чачэрскім раёна. У 1971 годзе з прычыны канфлікту, звязанага з метадамі даследаванняў Уладзіміра Будзько[3], Качаткоў пакінуў супрацоўніцтва з сектарам археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. Болей археалогіяй не займаўся.
З 1992 года загадчык новастворанай кафедры палітычнай сацыялогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.[1] Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.
Кіраўнік гомельскай абласной арганізацыі Беларускай асацыяцыі палітычных навук.
Пахаваны ў станіцы Сувораўскай Стаўрапольскага краю.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads