Уладзімір Іванавіч Кумачоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Іванавіч Кумачоў (нар. 9 верасня 1941, Горкі) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1994).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў школу ў горках, працаваў на Горацкім кансервавым заводзе. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1965 годзе. Працаваў выкладчыкам гідратэхнікума ў горадзе Кяхта (Бурація). У 1967—1971 і з 1975 г. у БСГА — старшы выкладчык, затым дацэнт, прафесар кафедры гідратэхнічных збудаванняў. У 2005—2009 гг. загадчык кафедрай сельскага будаўніцтва і добраўпарадкавання тэрыторыі[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш за 70[1] навуковых прац па аўтаматычным кіраванні глебавай вільгаццю, тэорыі грунтавой вады, кавітацыі. Распрацаваў тэорыю і сістэмы аўтаматычнага кантролю і кіравання глебавай вільгаццю, тэорыю кавітацыйнай эрозіі матэрыялаў і спосаб стварэння кавітацыі.
Асноўныя публікацыі
- К прогнозированию интенсивности кавитационной эрозии. — Мн.: Выш.шк., 1984.
- Автоматическое управление водным режимом торфяно-болотных почв: Рекомендации. — Горки,1993.
- Мониторинг грунтовых вод. — Минск, 2003.
- Гравитация. Начала Единой Теории Природы. — Минск, 2011.
Remove ads
Зноскі
- Кумачоў Уладзімір Іванавіч // Магілеўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 9 кастрычніка 2018.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads