Уладзімір Ільіч Курган
беларускі акцёр і педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Ільіч Курган (7 студзеня 1953 — 7 красавіка 2019) — беларускі акцёр і тэатральны педагог. Сын Ільі Львовіча Кургана[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і вядомага дыктара Беларускага радыё і тэлебачання Ільі Львовіча Кургана ў 1953 годзе[2].
У 1974 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно», пасля чаго прыйшоў працаваць у Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага[2].
На сцэне тэатра Уладзімір Курган згуляў нямала запамінальных роляў і быў любім гледачамі. Ён стварыў вобраз Дональбайна ў п’есе «Макбет» Уільяма Шэкспіра, сыграў нямецкага салдата ў «Знаку бяды» Васіля Быкава, Флёр’е ў спектаклі «Вяртанне ў Хатынь» паводле аповесці Алеся Адамовіча[2].
Памёр 7 красавіка 2019 года. Пахаваны побач з маці на Паўночных могілках Мінска[3].
Remove ads
Зноскі
- Наш Ільіч № 15 (1402) 13.04.2019 - 20.04.2019 г(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 25 жніўня 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads