Уладзімір Ільіч Сізоў

гісторык, археолаг, музейны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Ільіч Сізоў
Remove ads

Уладзімір Ільіч Сізо́ў[2] (руск.: Владимир Ильич Сизов; 1840 — 1 лістапада 1904) — расійскі археолаг, гісторык, музейны дзеяч.

Хуткія факты Уладзімір Ільіч Сізоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве. Вучыўся ў Сімферопальскай гімназіі. У 1858 годзе скончыў 1-ю Маскоўскую гімназію[3]. У 1858—1862 гадах вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, слухаў лекцыі на гісторыка-філалагічным факультэце. У 1865 годзе здаў кандыдацкі экзамен па юрыдычнаму факультэту[4]. Выкладаў у гімназіі ў Кутаісі. У 1870—1880 гадах выкладаў у Мікалаеўскім сіроцкім інстытуце ў Маскве. У 1881—1887 гадах сакратар, у 1887—1904 гадах вучоны сакратар Гістарычнага музея.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Быў членам Маскоўскага археалагічнага таварыства з 1877 года. Займаўся даследаваннем славянска-рускіх старажытнасцей. У В 1881—1883, 1885, 1894, 1896, 1898, 1901 гадах праводзіў раскопкі ў вярхоўях Дняпра, каля вёскі Гнёздава Смаленскай вобласці, каля вёсак Чырвоная Слабада, Туравічы (Магілёўская вобласць), Іпалітаўка (Гомельская вобласць), на Кубані, Доне, Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа і інш.

Адзін з першых даследчыкаў помнікаў старажытнарускай дружыннай культуры, культуры доўгіх курганоў, дзякаўскай культуры[4]. Кансультаваў пастаноўкі Маскоўскай оперы, чытаў лекцыі па гісторыі культуры і касцюма на драматычных курсах, удзельнічаў у рэвізіях Аружэйнай палаты[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Сизов Владимир Ильич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads