Уладзімір Аляксандравіч Зыкуноў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Аляксандравіч Зыкуноў (нар. 5 ліпеня 1968, г. Злынка, Навазыбкаўскі раён, Бранская вобласць, Расія) — беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (Расія, 2017; Беларусь, 2018), дацэнт (2008), прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (спецыяльнасць «Фізіка», 1992; аспірантура, 1996).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (1992—2016, кафедра «Фізіка», у 2009—2015 — загадчык кафедры), Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў (г. Дубна, Маскоўская вобласць, 2016—2018, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі фізікі высокіх энергій), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 2018, прафесар кафедры «Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі»).
Навуковыя інтарэсы: фізіка высокіх энергій; тэарэтычная фізіка; матэматычная статыстыка.
Remove ads
Бібліяграфія
- Эффекты радиационных поправок в современных экспериментах в физике высоких энергий : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.02 : защищена 26.10.2016 : [утверждена в Российской Федерации 05.04.2017 : нострифицирована в Республике Беларусь 14.03.2018] / Зыкунов Владимир Александрович. — Гомель, 2016.
- Электрослабые радиационные эффекты в поляризационном меллеровском рассеянии / Зыкунов В. А. // Ядерная физика. — 2004. — Т. 67, № 7. — С. 1366—1379.
- Weak radiative corrections to the Drell-Yan process for large invariant mass of a dilepton pair / Zykunov V. A. // Physical review D: Particles, fields, gravitation and cosmology. — 2007. — Vol. 75, № 7. — 073019. — P. 1—11.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads