Уладзімір Аляксеевіч Кісялёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Аляксеевіч Кісялёў (нар. 2 красавіка 1958, Харкаўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (інжынер-механік), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (эканаміст-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання).
Працоўную дзейнасць пачаў аўтаслесарам Багушэўскай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам участка зборкі і зваркі кабін і апярэнняў Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С. М. Кірава, механікам, майстрам дарогі дарожнабудаўнічага ўпраўлення № 37 у горадзе Касцюковічы, галоўным інжынерам — намеснікам начальніка аддзела па механізацыі, электрыфікацыі і матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню Касцюковіцкага раённага аграпрамысловага аб’яднання, інжынерам аддзела эксплуатацыі грузавой службы аўтамабільнага транспарту «Магілёўаблаўтатранс», намеснікам дырэктара па капітальнаму будаўніцтву — дырэктарам аўтапарка, які будаваўся, дырэктарам аўтапарка № 8 у горадзе Касцюковічы, дырэктарам Беларускага цэментнага завода. Генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі цэментны завод».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads