Уладзімір Анатольевіч Зубкоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Анатольевіч Зубкоў
Remove ads

Уладзімір Анатольевіч Зубкоў (30 красавіка 1948 Новасібірск, СССР) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю, трэнер, чатырохкратны чэмпіён свету (1971, 1973, 1974, 1975), прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы. Заслужаны майстар спорту СССР (1971).

Хуткія факты Уладзімір Анатольевіч Зубкоў, Агульная інфармацыя ...
Хуткія факты Спартыўныя ўзнагароды ...
Remove ads

Біяграфія

Уладзімір Зубкоў пачаў займацца спортам у родным горадзе Новасібірску. Першы трэнер — Віктар Кузняцоў. Рост 150 см. Выступаў у найлягчэйшай вазе.

На міжнародных спаборніцтвах Зубкоў адразу выявіў сябе як выдатны барэц. На чэмпіянаце свету па барацьбе 1970 года, у Эдмантане, дэбютант Уладзімір Зубкоў дабраўся да фіналу, дзе саступіў вопытнаму Георгэ Берчану, з Румыніі, які стаў двухразовым чэмпіёнам. Пасля гэтага Зубкоў выйграў чатыры запар чэмпіянату свету: 1971, 1973, 1974 і 1975 гадоў (у 1972 годзе чэмпіянат не праводзіўся з-за алімпіяды).

Скончыў у 1974 годзе Беларускі інстытут фізічнай культуры.

Сімвалічна, што на апошнім чэмпіянаце свету 1975 года ў Мінску, ён узяў рэванш у таго ж Георгэ Берчану, стаўшы чатырохкратным чэмпіёнам свету.

У 1977 годзе Уладзімір Зубкоў завяршыў спартыўную кар’еру. З 1978 года трэнер. З 1981 года ў Рэспубліканскай комплекснай школе вышэйшага спартыўнага майстэрства.

Працаваў са зборнай Беларусі. У наш час — трэніруе зборную Аўстрыі па барацьбе [1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads