Уладзімір Васільевіч Мухін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Васільевіч Мухін (нар. 18 ліпеня 1945, Волагда, Расія) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1998), прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць «Матэматыка», 1968).
Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (1971—1999, прафесар кафедры матэматычнага аналізу, у 1989—1994 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1999, прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі), Чарапавецкім дзяржаўным універсітэце (з сярэдзіны 2000-х, прафесар кафедры матэматыкі і інфарматыкі).
Навуковыя інтарэсы: матэматычны аналіз; алгебра і геаметрыя; функцыянальны аналіз; сучасныя праблемы прыкладной матэматыкі і інфарматыкі; тэорыя імавернасцей і матэматычная статыстыка; аперацыйнае вылічэнне; матэматычнае мадэляванне аб’ектаў і сістэм кіравання; тэорыя аптымальнага кіравання; метады аптымізацыі.
Remove ads
Бібліяграфія
- Меры на топологических полугруппах : автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора физико-математических наук : 01.01.01 / Мухин Владимир Васильевич. ― Минск, 1997.
- Инвариантное интегрирование в полугруппах : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.01.01 / Мухин Владимир Васильевич. ― Москва, 1979.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads