Уладзімір Васільевіч Скарабагаты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Васільевіч Скарабагаты (10 снежня 1908, в. Калюга, Мінская губерня — 5 жніўня 1976) — беларускі гісторык, дзяржаўны дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1955), дацэнт (1959). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1951—1955).

Хуткія факты Уладзімір Васільевіч Скарабагаты, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 снежня 1908 года ў в. Калюга (цяпер — Смалявіцкі раён, Мінская вобласць).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1939), Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1955). У 1974 абарона дысертацыі на саісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці «Гісторыя КПСС».

Працаваў у ЦК ЛКСМБ (з 1939, інструктар), Міністэрстве ўнутраных спраў Беларускай ССР (1947—1953, намеснік міністра), Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ (з 1953, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1963, дацэнт, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя міжнародных адносін; станаўленне бальшавізму ў Беларусі; гісторыя Камуністычнай партыі Беларусі.

Remove ads

Узнагароды

Ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені і інш.

Бібліяграфія

  • Испания в агрессивных планах американского империализма (1948—1953 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / В. В. Скоробогатый. ― Москва, 1954.
  • Большевизм в Белоруссии на первом этапе его формирования : автореферат диссертации … доктора исторических наук : 07.00.01 / Скоробогатый Владимир Васильевич. ― Минск, 1974.
  • Бальшавікі Мінска ў перыяд падрыхтоўкі Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі / У. В. Скарабагаты. ― Мінск, 1957.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads