Уладзімір Віктаравіч Самсонаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Віктаравіч Самсонаў
Remove ads

Уладзімір Віктаравіч Самсонаў (нар. 17 красавіка 1976, Мінск) — беларускі гулец у настольны тэніс, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1999).

Хуткія факты
Хуткія факты Спартыўныя ўзнагароды ...
Remove ads

Спартыўная кар’ера

Трохразовы пераможца Кубка свету (1999, 2001, 2009). 6-разовы чэмпіён Еўропы ў розных разрадах. 4-разовы пераможца «Еўра-Топ12» (1998, 1999, 2001, 2007). 9-разовы пераможца еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў. Станавіўся першай ракеткай свету.

Удзельнік шасці Алімпіяд. У 2016 Уладзімір Самсонаў упершыню ў сваёй кар’еры выйшаў у паўфінал Алімпіяды.

У 2017 годзе беларус выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па настольным тэнісе. Гэтая перамога не толькі прынесла яму тытул чэмпіёна, але і дазволіла стаць уладальнікам унікальнага дасягнення — Уладзімір Самсонаў першы ў свеце гулец, які выйграваў турніры сусветнай серыі на ўсіх пяці кантынентах: у Афрыцы, Амерыцы, Азіі, Еўропе і Аўстраліі[1].

Для спартсмена Алімпіяда ў Токіа магла стаць сёмай у кар’еры, але траўма не дазволіла 45-гадоваму Уладзіміру Самсонаву выступіць. 7 ліпеня 2021 года ён абвясціў пра завяршэнне сваёй прафесійнай кар’еры[2].

Remove ads

Зноскі

  1. zviazda.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2017. Праверана 1 чэрвеня 2018.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads