Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо (нар. 4 лютага 1949, г. п. Відзы, цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі акварэліст, графік.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1972 годзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года.
Творчасць
Творы вылучаюцца эмацыянальнасцю, асацыятыўнасцю вобразных канструкцый, манументальнасцю кампазіцыйнай пабудовы, экспрэсіўнасцю і падкрэсленай дэкаратыўнасцю: серыі «Запаляр’е» (1979—1984), «Паазер’е» (1980), «Казкі старога Браслава» (1984), «Храмы» (1993), «Рака часу» (1998), кампазіцыі «Піліп» (1980), «Возера Снуды. Гай» (1995). Аўтар афармленчых работ.
Сям’я
Мае сыноў Аляксандра, Паўла, Антона і дачку Ксенію, якія таксама выбралі творчыя прафесіі[1].
Зноскі
- Владимир Шаппо: Я всегда был нормальным эгоистом 28.12.2021(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2022. Праверана 23 красавіка 2022.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads