Уладзімір Міхайлавіч Казбярук
беларускі літаратуразнавец, гісторык літаратуры, перакладчык, крытык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Міхайлавіч Казбяру́к[3][4] (нар. 29 жніўня 1923, в. Бандары, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 4 красавіка 2016) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1963).
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыў філалагічны факультэт БДУ ў 1949 годзе. У 1949—1952 гадах настаўнік у Навагрудскім раёне, выкладчык Полацкага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце (1952—1955). У 1959—1991 гадах у Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Вывучаў беларуска-польскія літаратурныя сувязі, беларускі рамантызм ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Аўтар даследаванняў па гісторыі Беларусі і беларускай культуры (ліквідацыя беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай свядомасці ў XVII—XVIII стагоддзях, беларускае нацыянальнае адраджэнне ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, утварэнне БНР, жыццё і літаратурная дзейнасць Ф. Скарыны, Г. Пельгрымоўскага, С. Тшашчкоўскай, К. Каліноўскага, А. Гаруна і інш.).
Для беларуска-польскага зборніка «Малыя героі вялікай вайны» (1986) пераклаў успаміны маладых польскіх удзельнікаў Другой сусветнай вайны, таксама пераклаў на рускую мову «Клад» (1986) З. Бядулі, «Хітры мангуст» (ангольскія казкі, 1987), «Комбле» (грузінскія казкі, 1990), асобныя казкі і апавяданні пісьменнікаў народаў СССР[5]</ref>.
Remove ads
Выбраная бібліяграфія
- Ступені росту: Беларуская літаратура канца ХІХ — пач. ХХ ст. і традыцыі польскіх пісьменнікаў. — Мн., 1974.
- Паэма Якуба Коласа «Новая зямля»: У святле славянскіх традыцый. — Мн., 1979.
- Назіранні над беларускім рамантызмам пач. ХХ ст. — Мн., 1983.
- Светлай свабоды гучны звон : Алесь Гарун : [беларускі пісьменнік, 1887—1920] — Мн. : Навука і тэхніка, 1991. — 61, [2] с., [8] л. ил., факс.; 20 см. — (Нашы славутыя землякі).; ISBN 5-343-00646-9.
- Нашы вытокі. Пошукі гісторыка-літаратурнай праўды, Тэкст, эсэ. Разважанні. Палемічныя артыкулы : [зборнік] Мінск : Мастацкая літаратура , 2007 .- 197, [3] с.- ISBN 978-985-02-0897-2.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads